Rate for accuracy
🎸
Am C Мне абрыдла весяліцца, E Am Мне абрыдла піць-курыць, Am C І таму рашыў жаніцца, E Am Бо хачу сям'ю стварыць. Dm F Мама дарагая, G C Справа маладая. Am C Ды ніхто не можа ведаць, E Am Што яго чакае. Вось дзяўчына з Талачына - Праліць, мые, як машына І гатуе смачны торт, Праўда, з твару чысты чорт.
Мама дарагая, Справа маладая, Толькі мне не даспадобы Дзеўчына такая! Вось дзяўчына з Рагачова - Прыгажосці цераз край, Толькі скажа пару словаў - Хоць ты вушы заціскай! Мама дарагая, Справа маладая, Толькі мне не даспадобы Дзеўчына такая! Прыгажуня з Магілева - Вусны як чырвоны мак, Толькі ўсё глядзіць налева, Ну а гэта кепскі знак! Мама дарагая, Справа маладая. Толькі мне не даспадобы Дзеўчына такая! Стэфаніды, Яны, Раі - Тут нявестаў цэлы лес. Выбіраю, выбіраю - Мне цікавы сам працэс. Мама дарагая, Справа маладая. Усе хлопцы жонак маюць, А я выбіраю. Мама дарагая, Справа маладая. Усе хлопцы жонак маюць, А я пачакаю!
Video/Audio
Song History
Published:
Last Updated: